27.12.2018 / 14:30

71-гадовы француз адправіўся ў бочцы праз Атлантычны акіян 3

france3.region

Перасекчы Атлантыку ў бочцы, выкарыстоўваючы толькі сілу акіянскіх плыняў, вырашыў 71-гадовы француз Жан-Жак Савін.

«Бочка» — умацаваная герметычная капсула, пабудаваная з фанеры і пакрытая смалой. У ёй ёсць ложак, рукамыйніца, пліта, месца для захоўвання прадуктаў і інвентару.

Жан-Жак Савін адплыў з Ера, самай маленькай з выспаў Канарскага архіпелага, і разлічвае дасягнуць Антыльскіх выспаў ўсяго за тры месяцы.

Па шляху ён будзе раскідваць спецыяльныя маркеры, назіранне за якімі дазволіць навукоўцам больш даведацца пра акіянічныя плыні.

«Надвор'е выдатнае, вышыня хваляў да 1 метра, і я рухаюся з хуткасцю 2—3 км/г», — паведаміў француз агенцтву Франс прэс па тэлефоне.

«На дадзены момант капсула паводзіць сябе вельмі добра, і, калі верыць прагнозам, спадарожны вецер не зменіцца да нядзелі».

Жан-Жак Савін — былы дэсантнік, у мінулым працаваў лесніком і пілотам. Па яго разліках, ён зможа пераадолець 4500 км да Карыбаў на сваім судне дзякуючы адным толькі акіянскім плыням.

«Можа быць, мяне вынесе да Барбадаса, хоць мне б вельмі хацелася, каб гэта быў французскі востраў — Марцініка або Гвадэлупа, напрыклад», — пажартаваў ён.

«Так было б менш валтузні з дакументамі, і вярнуць бочку ў Францыю будзе нашмат прасцей», — дадаў Жан-Жак Савін.

3
Ян Севярын Бакей / Адказаць
27.12.2018 / 14:55
яно ,канешне, Тур Хейердал казаў пра "трансатлянтычны мост пастаянных цячэньняў" (прыгожая, дарэчы, гіпотэза пра сувязі фінікійцаў дакарфагенскіх зь МезаАмэрыкаю), але... Надта ж ненадзейнаю і непастаяннаю выглядае "рухаючая сіла"... баюся, новаяўлены "князь Гвідон" можа не на тры месяцы - на доўнія годы завіснуць у Атлантыцы по волі ветраў і хваляў, давядзецца "алярм, ратуйце" крычаць у эфір, не дапяўшы ні Марцінікі, ні вострава Баяна...хаця шчыра жадаю яму посьпеху - "безумству храбрых поём мы песню"...
1
Жвір / Адказаць
27.12.2018 / 15:24
Галоўнае, каб яго ў Бер мудзкі трохкутнік не занесла...:) Плыні, яны ж такія непрадказальныя часам...:)

Дарэчы, Канарская плынь нясе ў паўднёвым кірунку, да Маўрытаніі, Сенегала і Гвінейскай затокі...І толькі там, на поўдзень ад экватара, бочку тую можа падхапіць плынь, якая нясе да Карыбаў.
8
Serg / Адказаць
27.12.2018 / 16:02
Диоген жил в бочке!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру