27.12.2018 / 14:59

Топ подарков к Рождеству и Новому году в «Академической книге»

Книжный магазин «Академическая книга» (Минск, пр.Независимости, 72).

Віктар Марціновіч. Ноч

Новая кніга Віктара Марціновіча ёсць рукапісам невядомага аўтара, што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на англійскую мову. Беларускі пісьменнік падрыхтаваў пераклад для выдання на радзіме з разлікам на шырокае кола чытачоў.

 

Андрэй Горват. Прэм'ера. Аповесць

Новая кніга аўтара «Радзіва Прудок». У іранічный і лірычнай аповесці персанажы стамляюцца быць кардоннымі фігурамі, стараюцца не патануць у шматслойнасці існавання і вучацца казаць: «Je Vis. Я жыву».

Адрэй Горват. Радзіва «Прудок». Дзённік

Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі — чалавек, які шукае сваё месца ў свеце. Такім месцам магла стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на скрыжаванні сусветаў.

Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, садзіць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць напаўразбуранага сябе.

 

Сяргей Пясецкі. Яблычак. Менская трылогія

«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзея разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна ператварыла Менск у прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.

Раман захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.

«Гляну ў аконца… Менская трылогія. Кніга другая

Дзея ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперыяў і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Героі рамана — прайдзісветы з розных краёў і розных профіляў дзейнасці, якія ў той час канцэнтраваліся ў Менску.

 

Уладзімір Арлоў. Павел Татарнікаў. Айчына: маляўнічая гісторыя

Гэтая кніга - для кожнай беларускай сям'і. Яна адрасаваная найперш дзецям і падлеткам, але прачытаць яе будзе карысна і дарослым: бацькам, дзядулям і бабулям, настаўнікам. Кнігу склалі цікавыя, спазнаваўчыя і багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя.

Міхаіл Анемпадыстаў. «Колер Беларусі» 

«Колер Беларусі» — гэта адна з першых спробаў візуалізаваць каларыстыку беларускай мінуўшчыны і сучаснасці з яе яскравымі колерамі і адценнямі, з прыроднымі структурамі, народжанымі пад уздзеяннем трох стыхій.

Дызайнерскі альбом «Колер Беларусі» стаў апошняй вялікай працай выбітнага дызайнера, мастака і паэта Міхала Анемпадыстава.

 

Святлана Алексіевіч па-беларуску: «Галасы Утопіі»

У найноўшым перакладзе апублікаваныя разам пяць кніг першай у беларускай гісторыі лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Святланы Алексіевіч, аб’яднаных у цыкл «Галасы Утопіі».

У вайны не жаночы твар. Пераклаў з рускай Валянцін Акудовіч. - (Галасы Утопіі. Кн.1)

Святлага Алексіевіч: «Калі жанчыны кажуць, у іх няма альбо амаль няма таго, пра што мы прывыклі чытаць і чуць: як адны людзі гераічна забівалі іншых і перамаглі. Ці прайгралі. Якая была тэхніка і якія генералы. Жаночыя апавяданні іншыя і пра іншае. Там няма герояў і неверагодных подзвігаў, там ёсць проста людзі, якія занятыя нечалавечай чалавечай справай. І пакутуюць там не толькі яны (людзі!), але і зямля, і птушкі, і дрэвы. Усе, хто жывуць разам з намі на зямлі. Пакутуюць яны без слоў, што яшчэ страшней».

Апошнія сведкі. Сіла дзіцячага голасу. Пераклаў з рускай Барыс Пятровіч. - (Галасы Утопіі. Кн.2)

Святлага Алексіевіч: «Пасля вайны прайшло ўжо шмат гадоў, а ён усё ніяк не мог зразумець: мама такая прыгожая сядзела і вышывала — за што яны яе забілі? Вось гэта здзіўленне — па якім праве людзі робяць справу Бога? — дарослыя губляюць падчас вайны, а дзіця захоўвае».

Цынкавыя хлопчыкі. Пераклаў з рускай Андрэй Хадановіч. - (Галасы Утопіі. Кн.3)

Святлага Алексіевіч: «Мы падняліся на верталёце і ўнізе я раптам убачыла: нешта блішчыць. Спытала ў хлопцаў:» Што гэта? — Труны ляжаць». Тысячы цынкавых трунаў. Але, самае галоўнае, тыя, хто загінулі, не ведалі, за што. Гэта было, вядома, вялікае ўзрушэнне».

Чарнабыльская малітва. Хроніка будучыні. Пераклаў з рускай Уладзімір Арлоў. - (Галасы Утопіі. Кн.4)

Святлана Алексіевіч: «Калі я ездзіла па зоне і гаварыла з людзьмі, якія перажылі Чарнобыль, то яны выказвалі думкі, роўныя Дастаеўскаму. На такую прыступку паднялі іх пакуты. Жанчына адна распавядала, што лекары адганяюць яе ад мужа, што цяпер гэта не любы чалавек, а аб’ект, які падлягае дэзактывацыі. У сусветнай літаратуры яшчэ не было такіх тэкстаў. Нядаўна я была на Фукусіме, і там тая ж разгубленасць, тое ж неразуменне людзей, улады».

Час сэканд-хэнд. Пераклаў з рускай Сяргей Дубавец. - (Галасы Утопіі. Кн.5)

Святлана Алексіевіч: «Гэта самая складаная кніга. Велізарная краіна развалілася на дзясяткі светаў. Як сабраць іх? Я гаварыла з людзьмі, якія бачылі Леніна, а ўжо Сталіна тым больш. Сустракалася з тымі, хто памятае Гарбачова. Было вельмі страшна бачыць разгубленасць гэтых людзей».

Гэтыя ды іншыя выданні шукайце ў «Акадэмкнізе» (пр.Незалежнасці, 72), або на сайце кнігарні.

РУП «Акадэмічная кніга». УНП 101462648

Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера