27.12.2018 / 15:28

Жанчына згубіла пашпарт у сяброўкі, а тая паказала яго кантралёрам, калі ехала «зайцам» 4

У Ленінскі РАУС звярнулася 56-гадовая жанчына і паведаміла, што на яе імя прыйшоў дакумент на аплату за безбілетны праезд. Аказалася, што яна кантралёрам не траплялася, а пашпарт згубіла ў гасцях у сяброўкі, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Замест таго, каб вярнуць дакумент, апошняя стала ім карыстацца. І двойчы прад’явіла кантралёрам, калі ехала «зайцам». Былі складзеныя пратаколы ў дачыненні да жанчыны, якой яна прадстаўлялася.

Крымінальная справа ўзбуджаная па ч.1 арт 380 КК РБ «Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў».

2
Чеснок / Адказаць
27.12.2018 / 15:46
Контролеры даже на фотографию на паспорте не смотрят? Это же целая идея для стартапа с народными проездными
11
Жвір / Адказаць
27.12.2018 / 16:18
Час бяжыць, а людзі не мяняюцца... Напэўна яна атэістка...:)
4
vovik21.12 / Адказаць
27.12.2018 / 17:54
Статья не сходиться, паспорт то не поддельный.)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру