27.12.2018 / 15:45

Мікалая Дзядка аштрафавалі на 980 рублёў за «дэманстрацыю нацысцкай сімволікі» 1

Суд Фрунзенскага раёна Мінска пакараў былога палітвязня Мікалая Дзядка штрафам у памеры 40 базавых велічынь (980 рублёў) за перапост у фэйсбуку, піша Радыё Свабода.

У карцінцы, якую Дзядок апублікаваў яшчэ два гады таму, міліцыя ўбачыла «дэманстрацыю нацысцкай сымболікі». За гэта на актывіста анархісцкага руху склалі адміністрацыйны пратакол.

Гэта ўжо другі выпадак, калі Мікалая Дзядка караюць за допіс у сацыяльных сетках. Першы раз адміністрацыйную справу завялі з нагоды публікацыі трох карцінак у 2017 годзе, падстава была тая ж — «дэманстрацыя нацысцкай сымболікі». Тады яго пакаралі штрафам 245 рублёў

0
Танчык / Адказаць
27.12.2018 / 21:02
Мікалай - чалавек моцны, спадзяюся, што з гэтага штрафа пасмяецца. Дзяржава ўжо пабірацца стала, што штрафы направа-налева выпісвае. Але гэта не дапаможа: хто знешнія пазыкі браў, той хай і аддае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру