27.12.2018 / 16:31

Дзяцей з Лагойска разам павіншавалі першы віцэ-прэм’ер Аляксандр Турчын і бізнэсмен Павел Тапузідзіс ФОТЫ 1

Першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын і бізнэсмен Павел Тапузідзіс павіншавалі выхаванцаў дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Лагойску, перадае БелТА.

Турчын лічыць важным развіваць такую форму выхавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

«Самае галоўнае, каб у дзіцяці быў дом, мама і тата, і на гэта накіравана палітыка дзяржавы», — падкрэсліў ён.

Дзяўчынкі атрымалі казачны домік, лялькі і тэлефоны, хлапчукі — чыгунку, ровар і канструктар.

А гаспадарам дому сямейнага тыпу ўручылі мотаблок.

У сваю чаргу бізнэсмен Павел Тапузідзіс прызнаўся, што сам вырас у шматдзетнай сям'і і ўпэўнены, што, калі радуеш дзяцей, здзяйсняеш дзіцячыя мары, у самога з'яўляецца ўсмешка.

4
Serg / Адказаць
27.12.2018 / 17:14
Сигареты детям может принес!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру