27.12.2018 / 17:55

За ўшанаванне паўстанцаў Каліноўскага ў Свіслачы актывістаў аштрафавалі амаль на 3,5 тысячы рублёў 9

Паводле рашэньня суду ўдзельнікі традыцыйнага ўшанаваньня памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Сьвіслачы мусяць заплаціць 3430 рублёў (140 базавых велічыняў) штрафаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Адміністрацыйныя справы кожнага з актывістаў паасобку разглядаліся ў судзе Сьвіслацкага раёну больш за месяц.

Штрафы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі атрымалі восем чалавек:

  • Віктар Пяцельчыц — 245 рублёў,
  • Ігар Банцар, Сяргей Верамеенка, Віктар Сазонаў, Уладзімер Хільмановіч — па 367,5 рубля,
  • Ежы Грыгенча — 490 рублёў,
  • Юры Глебік, Мікалай Салянік — па 612,5 рубля.

Віктар Сазонаў і Ўладзімер Хільмановіч — горадзенскія праваабаронцы. Яны прыехалі на акцыю не як удзельнікі, а як назіральнікі.

Актывісты будуць абскарджваць рашэньне суду.

27 кастрычніка жыхары Горадні і Сьвіслачы ўшанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага ў горадзе Сьвіслач і вёсцы Якушоўка Горадзенскай вобласьці.

На акцыю сабралася каля 20 чалавек. Яны ўсклалі кветкі і паставілі зьнічы на магіле Віктара Каліноўскага, брата Кастуся Каліноўскага, і мясцовага актывіста Віктара Дзясяціка.

2
Матёрый / Адказаць
27.12.2018 / 18:02
Вот теперь я знаю откуда хорошая зарплата у сотрудников МВД.
4
BVI / Адказаць
27.12.2018 / 18:23
Видимо виной были не те флаги.
1
Ladzimir / Адказаць
27.12.2018 / 18:29
Гэта прававое беззаконне.Краіна канцлагер, дзе вертухаі твораць што хочуць, а народу немагчыма выразіць сваю нязгоду са здзекаў, насілля, гвалту, нязменнасці ўлады, яка ўжо выжыла сябе, і ўжо нічога не можа рабіць , ды і нічога не робіць,  каб неяк узняць эканоміку, жыцце, навуку, адукацыю і ўсе астатнія галіны жыцця! 
 Людзі бягуць- у Польшчу, Літву, Латвію, Германію, Расію- бягуць куды вочы глядзяць. І бягуць не драздуноўскія пердун і іх прыкарытнікі, а бягуць мазгі і рукі дзяржавы, бяжыць усе самае лепшае што ў нас есць, на чым трымаецца краіна!!!
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру