27.12.2018 / 20:23

Беларус у касцюме Чалавека-павука зладзіў перфоманс у Маскве, але апынуўся ў лякарні 4

Беларус, пераапрануты ў касцюм Чалавека-павука, зладзіў у маскоўскім ГУМе сапраўдны касцюміраваны паказ, спрабуючы паўтарыць трукі папулярнага героя коміксаў, аднак перфоманс для яго скончыўся няўдала — экстрэмал упаў і атрымаў сур'ёзныя траўмы, паведамляе mk.ru.

Дзмітрый (мужчына займаецца бізнэсам у сферы IT-тэхналогій) прыехаў з Беларусі ў Маскву, каб сустрэць Новы год і зняць экстравагантнае відэа. Пераломны момант у прадстаўленні здарыўся, калі беларус забраўся на балкон другога паверха — мужчына паваліўся з сяміметровай вышыні.

У службе бяспекі ГУМа распавялі, што ўчынак Чалавека-павука выклікае шмат пытанняў. Адзін з ахоўнікаў абазваў мужчыну ў касцюме «прыдуркам», адзначыў, што такіх, як ён, у сваім жыцці яшчэ не сустракаў. Паводле яго слоў, пасля таго, як мужчына ўпаў, атрымаўшы траўмы, ён паспрабаваў памачыцца.

«Думаю, што ён быў пад уздзеяннем прэпаратаў, таму што ад яго не пахла алкаголем. Бо лекары ў яго дыягнаставалі чатыры пераломы на дзвюх нагах, а ён стаяў, як ні ў чым не бывала!» — распавядае сведка.

Мужчыну ў выніку шпіталізавалі, цяпер яму некаторы час прыйдзецца правесці ў бальніцы.

0
Валерык / Адказаць
27.12.2018 / 21:39
Яшчэ пашанцавала, што толькі з другога паверха зваліўся, а не вышэй, так бы некралог прыйшлося родным пісаць.
2
Базыль / Адказаць
27.12.2018 / 22:06
У павука восем ног, а паламаў толькі дзве..
2
Адыкватник) / Адказаць
27.12.2018 / 22:53
не Шуневич???
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру