27.12.2018 / 21:07

У Баранавічах з падвала скралі больш за 100 слоікаў з кансервамі. Атрымалася вярнуць толькі 7 слоікаў 2

У міліцыю 23 снежня звярнулася 44-гадовая жыхарка Баранавічаў, якая расказала, што яе абакралі.

Высветлілася, што з падвала дома скралі не менш за 119 слоікаў з кансерваванымі прадуктамі. Агульны ўрон склад не менш за 437 рублёў.

Аказалася, што слоікі скраў беспрацоўны 49-гадовы мужчына. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

7 слоікаў праваахоўнікі ў мужчыны канфіскавалі.

0
Базыль / Адказаць
28.12.2018 / 12:11
На вяселле ўзяў, шмат гасцей прыйшло...
0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
28.12.2018 / 12:19
пры ўсёй анамальнай пражорлівасьці 49-гадовага мужчыны, беспрацоўнага, зьесьці ў адзіночку больш сотні слоікаў салатаў-гуркоў-памідораў за якіх тры-чатыры дні проста немагчыма... прадаў на прапой, а марвіхеры бралі, выдатна разумеючы, што не сваё "рэалізуе"...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру