27.12.2018 / 23:36

Шуневіч пра форму НКВД: Шкадавання няма — толькі гонар 23

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ заявіў, што не шкадуе з нагоды нашэння формы НКВД — міністр сказаў, што адчувае толькі гонар і ніякіх іншых пачуццяў.

Скрыншот: СТБ.

«Нагода і падстава тут толькі адна — аддаць даніну павагі гісторыі, гісторыі ведамства, гісторыі людзей, якія ў гэтай форме сотнямі тысяч здзяйснялі подзвігі, гінулі, абаранялі радзіму, і падчас Вялікай Айчыннай вайны, і ў цяжкі пасляваенны час»,

— заявіў Шуневіч.

Таксама міністр заявіў: усё, што было ў гісторыі МУС гэта святое.

«Мы паважаем ветэранаў. Мы паважаем традыцыі, нашу школу міліцэйскую. Шмат у чым арыентуемся на тыя маральныя прынцыпы, інтэлектуальныя напрацоўкі, якія нашы папярэднікі калісьці зрабілі для нас», — сказаў міністр.

1
Васіль / Адказаць
27.12.2018 / 22:15
Ну і прычым форма НКВД да традыцый? Гісторыі не ведае, што тварыла НКВД?
1
Дед Мороз / Адказаць
27.12.2018 / 22:20
ясно и понятно
НКВД-шный фрик
1
фелікс / Адказаць
27.12.2018 / 22:27
Ну дык гэта ж агульнавядома, што супрацоўнікі НКУС у форме НКУС бралі Берлін, вызвалялі Сталінград, перамаглі на Куліковым поле, вынайшлі паперу і паляцелі першымі у космас, у адной кабіне з Белкай і Стрэлкай.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру