27.12.2018 / 23:36

На час Еўрапейскіх гульняў у Мінску абмяжуюць рух грузавікоў

На час Еўрапейскіх гульняў рух грузавога транспарту ў Мінску плануецца абмежаваць з 8:00 да 20:00. Пра гэта агенцтву «Минск-Новости» распавёў намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Андрэй Зыранаў.

Паводле яго слоў, пры падрыхтоўцы да Еўрапейскіх гульняў сумесна з «Мінсктрансам» прапрацаваны транспартныя калідоры, па якіх будзе рухацца транспарт удзельнікаў гульняў і заўзятараў.

Ужо распрацавана канцэпцыя па абмежаванні руху, у першую чаргу грузавога транспарту. Гаворка ідзе пра тое, каб транзітны транспарт перанакіраваць на МКАД-2.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру