Wikimedia

Wikimedia

У ЗША ва ўзросце 112 гадоў памёр Рычард Овертан - найстарэйшы чалавек краіны і самы пажылы ў Злучаных Штатах ветэран Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведамляе CNN.

Незадоўга да смерці ён быў шпіталізаваны з пнеўманіяй. У маі 2019 яму павінна было споўніцца 113 гадоў.

Овертан у вайну служыў на Ціхім акіяне.

У горадзе Осцін, у Тэхасе, дзе ён жыў, у яго гонар названа адна з вуліц. У 2015 годзе пра ветэрана быў зняты дакументальны фільм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0