Нацбанк выпусціў у абарачэнне памятныя манеты серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі»: «Мірскі замак», «Замак Радзівілаў. Нясвіж», «Палац Румянцавых і Паскевічаў. Гомель», «Камянецкая вежа», «Мікольская царква. Магілёў», «Сафійскі сабор. Полацк».

Тыраж кожнай з іх — 25 тысяч штук. Гэта нашмат больш, чым звычайна вырабляецца памятных манет.

Намінал кожнай такой манеты — 2 рублі. Імі можна расплачвацца ў любой краме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0