Obama White House Archives

Obama White House Archives

Былыя прэзідэнт і першая лэдзі ЗША Барак і Мішэль Абамы ўзначалілі рэйтынг персон, якімі амерыканцы захапляюцца больш за ўсё. Адпаведнае апытанне штогод з 1946 года праводзіць кампанія Gallup.

Па выніках 2018 года Мішэль Абама ўпершыню стала першай сярод жанчын — у сімпатыях да яе прызналіся 15% грамадзян ЗША. Да гэтага 17 гадоў запар у рэйтынгу першынствавала былая дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан. У новым апытанні яна дзеліць трэцяе месца з першай лэдзі ЗША Мелані Трамп (4%). Другой стала Опра Уінфры (5%), а замыкае першую пяцёрку каралева Вялікабрытаніі Лізавета II (2%).

Барак Абама ўжо 11-ы год запар узначальвае рэйтынг сімпатый Gallup. Ім захапляюцца 19% амерыканцаў. На другім месцы - дзейны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп (13%). У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Джордж Буш-малодшы (2%), Папа Рымскі Францішак (1%) і Біл Гейтс (1%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0