Міністэрства інфармацыі дала дазвол на трансляцыю на тэрыторыі Беларусі канала «Ultra 4K Extreme».
Гэты тэлеканал будзе трансляваць аператар «Космас ТБ».
«Ultra Extreme» стаў першым каналам у якасці 4К, які можна будзе глядзець у Беларусі.
Выява 4K прадугледжвае карцінку з 4000 пікселямі па гарызанталі. Звычайныя тэлеканалы транслююцца з 720 ці 1080 пікселямі.