Распачаўся традыцыйны міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе, на адкрыцці якога прысутнічаў кіраўнік прэзідэнцкага спартовага клуба Зміцер Лукашэнка.

Першапачаткова правядзенне турніра планавалася ажыццявіць у невялікай зале барацьбы, але планы мясцовых уладаў кардынальна змяніліся, калі стала вядома, што на адкрыцці мае прысутнічаць Зміцер Лукашэнка. У выніку турнір пераехаў у лядовы палац спорта.

У сувязі з прыездам Змітра Лукашэнкі міліцэйскі гарнізон Гародні пераведзены ў стан падвышанай боегатоўнасці. У свой час чынавенства атрымала загад забяспечыць неабходную колькасць гледачоў, а гэта прыблізна 3000 чалавек — менавіта столькі змяшчаюць трыбуны лядовага палаца. Як заўсёды, выратавалі школьнікі і студэнты: кожная навучальная ўстанова атрымала адпаведную квоту і прымусіла навучэнцаў разам з настаўнікамі прысутнічаць на адкрыцці спаборніцтваў.

Што да самога турніра, то ўдзел у ім бяруць наймацнейшыя спартоўцы з Беларусі, Чэхіі, Польшчы, краін Балтыі, а таксама Расіі і Ізраіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?