28.12.2018 / 13:44

На YouTube аб'явіўся мужчына, які прывёз у бальніцу збітага хлопца, а той памёр 4

Фота ГУУС Мінгарвыканкама

33-гадовы Артур Бруйло быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук. У верасні адразу пасля бойкі ў краме, у якой да смерці збілі хлопца, Артур разам з жонкай з'ехалі з краіны. Яго жонка ўжо вярнулася на радзіму, але сам Артур не спяшаецца ў Беларусь. Затое зняў і выклаў на YouTube адразу некалькі ролікаў, дзе распавёў сваю версію.

— Вырашыў, пакуль следства будзе разбірацца, пабуду ў Расіі. Памяняў усе тэлефоны, тэлефон жонкі наогул прадаў. Абавязкова прыеду, бегаць не буду, няма ў гэтым сэнсу, рана ці позна вярнуся на радзіму. Хацелася, каб следчы разбіраўся ў гэтым шчыра, не спрабаваў мяне прыматаць, бо раней я ўжо быў судзімы, не павесіў на мяне і справа з канцом, — кажа Артур у роліках, якія выклаў на YouTube. Ён не называе месца, дзе зараз знаходзіцца, усе запісы вядуцца з кватэры.

Артур, распавядаючы пра падзеі той ночы, часта паўтарае: «Што за глупства? Хрэн яго ведае. Давай валі адсюль. Быдла-паці». У тую ноч мужчына выпіваў у краме са знаёмым і двума суседзямі, маладымі хлопцамі, якія адзін аднаму родныя браты. Яны часам дапамагалі нешта рамантаваць Артуру. Менавіта ён пазваў братоў выпіць вечарам 30 верасня. Па словах Артура, у тую ноч яны пастаянна пілі, спачатку ў адным месцы, потым ва ўласнай краме. Хоць, размаўляючы з журналістам TUT.BY, жонка Артура сцвярджала, што не ведае, чым займаецца яе муж.

— Мы сядзелі ў кабінеце, сталі выпіваць, Сяргей (хлопец, які потым памёр у бальніцы) папрасіў чыпсы Lays, іх не было, ён пачаў казаць: «Што ў цябе за крама, што такіх чыпсаў няма?» Тут Саша (абвінавачаны па крымінальнай справе) сказаў: «Малы, ты чаго ныеш? Еш, п'еш тут на халяву. Супакойся, а то я сам цябе супакою». Сітуацыя абвастрылася. Увогуле, я раззлаваўся. Падышоў і нанёс Сяргею ўдар нагой, хацеў трапіць у грудзі, а трапіў у плячо. Ён упаў, я падышоў, схапіў за грудзі, падняў на ногі: «Што ты сабе дазваляеш?» Ну, увогуле, пасварыліся там з мацюкамі, потым паціснулі адзін аднаму рукі: «Не трымай зла».

Сваё дачыненне да збіцця хлопца да смерці мужчына адмаўляе. Па дадзеных TUT.BY, яго версія разыходзіцца з версіяй астатніх удзельнікаў бойкі. Акрамя таго, Артур прывёз пацярпелага ў бальніцу і не сказаў дактарам праўду. Паведаміў, што збітага невядомага знайшлі ў парку. Пакінуў Сяргея ў несвядомым стане і з'ехаў.

— Чаму так сказаў? Ведаў, што будзе міліцыя. Не хацеў, каб прыехалі ў краму, дапытвалі суседзяў, не хацеў гэтага кіпіша. Думаў, Сяргей прыйдзе ў сябе, дасць паказанні, — кажа Артур. — З'ехаў, вырашыў на сувязь пакуль не выходзіць. Хай міліцыя спачатку разбярэцца. Я раней судзімы за п'яны руль, яшчэ ў 20-гадовым узросце.

Падрабязнасці мужчына апускае, не згадваючы пра іншыя судзімасці. Як і яго жонка, ён прытрымліваецца версіі, што з краіны не ўцякаў. Гэта была запланаваная паездка ў Расію. Яго абаронца адвакат Яўген Маслаў ад каментароў адмовіўся, спаслаўшыся на падпіску аб невыдаванні дадзеных папярэдняга следства.

0
Ян Севярын Бакей / Адказаць
28.12.2018 / 14:57
адзінае, што на яго карысьць, хаця б на макуліначку - тое, што сам прывёз зьбітага ў бальніцу. а так версія падзей не пераконвае, не...нават калі артыкул будзе не "забойства па неасьцярожнасьці", то "прычыненьне цяжкіх траўм" не нашмат лягчэй...
2
Юрась / Адказаць
28.12.2018 / 15:04
Сам себе режиссёр. Сдать человека и скрыться-на что в итоге можно рассчитывать? Ни оправдательный базируется,ни че го...мда уж,Бондиана.
1
Грамазека / Адказаць
28.12.2018 / 15:37
Пихнуу а той ударыуся аб падлогу, нанесшы сабе траумы не сумящальными з жыццем.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру