18-гадовы другакурснік БДУ зваліўся з пятага паверха інтэрната №1 і загінуў. Здарылася гэта ўвечары 27 снежня.

Падрабязнасці здарэння агучыў Следчы камітэт. Кампанія маладых людзей сабралася напярэдадні вечарам у адным з пакояў пятага паверха. Выпівалі. Перыядычна маладыя людзі забаўляліся тым, што вылазілі з вокнаў для фатаграфавання, а адзін са студэнтаў, які захапляўся паркурам, пры гэтым забраўся на фасад і вярнуўся назад. 

Па сведчаннях відавочцаў, калі кампанія знаходзілася на агульнай кухні, адзін з хлопцаў адкрыў акно і зноў вылез з падваконніка на фасад будынка. Праз некаторы час прысутныя ў пакоі выглянулі ў акно і ўбачылі, што хлопец ляжыць на зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?