У студзені пройдуць штогадовыя зімовыя ўлікі вадаплаўных птушак. Дапамажы нам «перапісаць» кожную качку Беларусі! — просіць грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны», піша mlyn.by.

Улікі праводзяцца для таго, каб ацаніць колькі і якія вадаплаўныя птушкі зімуюць у Беларусі. Гэтая інфармацыя дазволіць лепш планаваць дзеянні па іх захаванні і на ўзроўні краіны, і на міжнародным узроўні. Зімовыя ўлікі вадаплаўных праводзяцца ў многіх краінах свету і даюць інфармацыю амаль пра 900 відаў птушак.

Улікі птушак — гэта яшчэ і нагода пагуляць на свежым паветры і зрабіць цікавыя назіранні. Праз пацяпленне клімату ўсё больш птушак сустракаюцца на зімоўцы. Самыя незвычайныя назіранні падчас папярэдніх зімовых улікаў — стучок і марская чайка.

Да ўлікаў вадаплаўных можна далучыцца на працягу ўсяго студзеня. Найлепш гэта рабіць у марозныя дні, бо птушкі будуць гуртавацца на адкрытых участках вадаёмаў.

Самыя актыўныя дні перапісу — 18, 19 і 20 студзеня.

Рэкамендацыі, як праводзіць перапіс і куды дасылаць анкеты, можно знайсці на сайце АПБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0