28.12.2018 / 16:34

Відэасэрвіс VOKA павялічыць колькасць фільмаў на беларускай мове да 124 5

Відэасэрвіс VOKA падвёў вынікі года: самым прагляданым фільмам з агучкай на беларускай мове стала сямейная камедыя «Падынгтан». Фільм пра медзведзяня, што прыехала ў Лондан, каб знайсці сям'ю і стаць сапраўдным англійскім джэнтльменам, паглядзела каля 20 000 карыстальнікаў. Другое і трэцяе месцы ў рэйтынгу VOKA атрымалі анімэ «Рыбка Поньё» і антыўтопія «Кніга Ілая».

У пачатку гэтага года ў беларусаў з'явілася магчымасць глядзець фільмы на роднай мове не толькі ў кінатэатрах, але і дома. Для гэтага відэасэрвіс VOKA стварыў спецыяльны раздзел CINEVOKA, у якім сабраны шэдэўры сусветнага кіно ў беларускай агучцы. Актыўнае напаўненне раздзела пачалося з ліпеня: за 6 месяцаў колькасць кантэнту вырасла з 3 да 60 фільмаў розных жанраў: ад псіхалагічных драм і баевікоў да анімэ і мультфільмаў.

У 2019 годзе колькасць кінакарцін плануюць павялічыць да 124. У іх ліку будуць драма «Палёт над гняздом зязюлі», трылер «Сайлент Хіл», крымінальны дэтэктыў «Дзяўчына з татуіроўкай дракона», чорная камедыя «Воўк з Уол-стрыт» і іншыя блокбастары.

За гэты год фільмы ў раздзеле CINEVOKA сабралі больш за 45 000 гледачоў. Пасты ў сацыяльных сетках пра кінахіты ў беларускай агучцы ўбачылі 330 000 карыстальнікаў — попыт на фільмы на роднай мове ў інтэрнэт-прасторы ўпэўнена расце. Хэдлайнерам абмеркаванняў у сацыяльных сетках стала французская камедыя «Астэрыкс на Алiмпiйскiх гульнях».

Удзел у агучцы фільмаў, перакладзеных на беларускую мову, узялі 19 акцёраў дубляжу, якія правялі ў гуказапісвальнай студыі больш за 450 гадзін.

Топ-10 самых прагляданых фільмаў у беларускім перакладзе выглядае так:

  • Падынгтан;
  • Рыбка Поньё;
  • Кнiга Iлая;
  • Мой сябар жырафа;
  • Мiсiя;
  • 1+1 (Недатыкальныя);
  • Пяты элемент;
  • Грукаючы ў нябесную браму;
  • Жонка аглядальнiка заапарку;
  • Скрадзеныя прывідамі.

Беларусы ўжо прывыклі глядзець кіно ў беларускай агучцы і ў кінатэатрах. Дзякуючы праекту «Беларускія ўікенды», які рэалізуецца кампаніяй «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя фільмы і нават прэм'еры з беларускім дубляжом штомесяц паказваюць на вялікіх экранах па ўсёй краіне. За два гады паказы «Беларускіх ўікэндаў» наведала ўжо больш за 50 тысяч гледачоў.

Партнёрскі матэрыял

4
Матёрый / Адказаць
28.12.2018 / 17:54
Хоть кто-то ценит белорусский язык. Выйдешь на улицу все говорят по русски. Белорусы хоть знают свой язык? Без обид.
1
Bac'ka Ihara / Адказаць
28.12.2018 / 18:12
Дзякуй
1
Мік-Цвік / Адказаць
28.12.2018 / 22:29
Ну, прыемна-дык калі дома можна глядзець па-беларуску-то зэ бэст (зэ Брэст) адназначна!)
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру