Маладыя людзі павінны памятаць, што іх дом — гэта тое месца, дзе яны нарадзіліся, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на навагоднім балі для моладзі, перадае карэспандэнт БелТА.

«Вы жывяце ў вельмі цікавым свеце і ў вельмі цікавы час. Для вас адкрыта ўсё, але памятайце: ваш дом — гэта той кавалачак зямлі, на якім вы нарадзіліся. Гэта ваша краіна, гэта Беларусь. Я не агітую вас прывязацца да Беларусі і ні ў якім разе не выходзіць за межы вашай краіны. Але памятайце: дзе б вы ні былі, больш, чым дома, вас нідзе не чакаюць. І вам заўсёды-заўсёды захочацца вярнуцца дадому. І калі дахаты захочацца, значыць, вы — сапраўдныя беларусы. І я вам буду жадаць толькі гэтага», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дапусціў, што ўлада і моладзь, магчыма, не заўсёды разумеюць адзін аднаго. Але гэта, на яго думку, натуральна.

«Я б сказаў, гэта ў стылі класічных узаемаадносін старэйшых і малодшых, бацькоў і дзяцей, — растлумачыў кіраўнік дзяржавы. — Агулам, і гэта галоўнае, мы з вамі глядзім у адным кірунку — у будучыню нашай Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0