Калі ў другім туры выбараў прэзідэнта Украіны сустрэнуцца Юлія Цімашэнка і Уладзімір Зяленскі, то Цімашэнка можа з мінімальным адрывам саступіць шоўмену. Пра гэта сведчаць вынікі агульнанацыянальнага сацыялагічнага даследавання, праведзенага фондам «Дэмакратычныя ініцыятывы» імя Ілька Кучэрыва сумесна з сацыялагічнай службай Цэнтра Разумкова.

Так, у пары Цімашэнка — Зяленскі: 21% апытаных прагаласаваў бы за Зяленскага, а 20% — за Цімашэнка.

У той жа час 35% рэспандэнтаў не падтрымалі б абаіх, 13% не пайшлі б на выбары і 11% не вызначыліся.

У пары Цімашэнка і дзеючага прэзідэнта Пятра Парашэнкі 22% насельніцтва гатовыя прагаласаваць за Цімашэнка, 16% — за Парашэнку, аднак 36% не аддалі б голасу ніводнаму з іх, 14% не пайшлі б на выбары і яшчэ 11% не вызначыліся.

 

Калі б у другі тур трапілі Парашэнка і Зяленскі, за Зяленскага прагаласавалі б 22% насельніцтва, за Парашэнку — 17%. Ні за аднаго з іх не гатовыя прагаласаваць 37%, яшчэ 13,5% у выпадку такога варыянта не пойдуць на выбары і 11% не вызначыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?