28.12.2018 / 20:02

Пагранслужба Украіны заявіла пра адмену забароны на ўезд мужчын з Расіі 1

Украінскія ўлады знялі забарону на ўезд у краіну мужчын з Расіі ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў пасля завяршэння дзеяння ваеннага становiшча. Пра гэта ўкраінскаму выданню «Гордон» распавёў прэс-сакратар Дзяржпагранслужбы Украіны Алег Слабадзян.

«Ваеннае становішча не працягнулі — значыць, пагроза ўварвання расійскіх войскаў знізілася», — адзначыў ён, дадаўшы аднак, што «пытанне забеспячэння бяспекі на мяжы па-ранейшаму актуальнае».

1
мясцовы2 / Адказаць
29.12.2018 / 14:29
паспешнае ды не абгрунтаванае рашэнне
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру