Італьянскі турыст дзеля экстрыму спрабаваў нелегальна перасекчы ўкраінска-беларускую мяжу, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Інцыдэнт адбыўся 27 снежня ў Нараўлянскім раёне, 29-гадовы іншаземец накіроўваўся з Украіны ў Беларусь, выкарыстоўваючы навігацыйную праграму на сваім мабільным тэлефоне. Малады чалавек прызнаўся, што яшчэ ў сакавіку вывучыў прымежны ўчастак украінскай зоны адчужэння і рызыкнуў парушыць мяжу «з мэтай экстрэмальнага турызму». З Кіева да рэжымнай тэрыторыі яго падвёз сябар на аўтамабілі.

Пасля пераходу мяжы італьянец планаваў на таксі дабрацца да Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0