Беларускі металургічны завод падпісаў з канцэрнам Continental кантракт на пастаўку ў 2019 годзе 32,8 тысячы тон металакорду.

Партнёрскія адносіны БМЗ з прызнаным ва ўсім свеце вытворцам шын пачаліся ў 1995 годзе з 15 тысяч тон і за гады сумеснай працы выраслі больш чым у два разы. У 2018 годзе БМЗ адгрузіў на заводы Continental, што знаходзяцца ў Германіі, Румыніі, Славакіі, Чэхіі, Мексіцы, Эквадоры і Расіі, амаль 30 тысяч тон металакорду. Згодна з падпісаным кантрактам у 2019-м гэты аб'ём будзе павялічаны да 32,8 тысячы тон.

У 2018 годзе БМЗ вырабіў каля 91 тысячы тон металакорду. Асноўная частка гэтай прадукцыі была рэалізавана на экспарт у 17 краін свету. Самымі буйнымі спажыўцамі беларускага корду з'яўляюцца Расія, Германія, Чэхія, Румынія і Славенія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0