28.12.2018 / 22:45

У Брэсце створаць IT-кластар

У Брэсце ў раёне праспекта Рэспублікі плануецца пабудаваць IT-кластар. Пра гэта паведаміў сёння журналістам мэр горада Аляксандр Рагачук, паведамляе БелТА.

Ён адзначыў, што ў 2018 годзе экспарт камп'ютарных паслуг вырас у 1,6 раза і склаў амаль $15 мільёнаў — гэта трэцяя пазіцыя ў агульнай структуры экспарту паслуг берасцейцаў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру