Культура22

У Мінску з'явяцца арт-аб'екты ў гонар беларускай мовы

Напярэдадні Новага года, 31 снежня 2018 года горад Мінск атрымае незвычайны падарунак — манументальна-дэкаратыўны арт-аб'ект, выкананы ў выглядзе скульптурнай кампазіцыі «Белы птах».

Устаноўка арт-аб'екта на тэрыторыі, прылеглай да праспекта Пераможцаў (набярэжная, злева ад Палаца спорту), будзе зрэалізавана ў межах спецыяльнага сацыяльна-культурнага праекта «Веліч роднай мовы» Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў пры садзейнічанні і падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Спецыяльна распрацаваны праект «Веліч роднай мовы» пакліканы папулярызаваць родную мову, пашырыць яе прысутнасць у паўсядзённым жыцці горада, па-новаму, з дапамогай арт-аб'ектаў, раскрыць семантыку беларускага слова. Унікальнасць праекта складаецца ў спалучэнні адукацыйнай і мастацкай функцый, сімвалы роднай мовы падаюцца пры дапамозе прыёмаў і сродкаў выразнасці мастацтва.

Ідэя праекта прадугледжвае ўстаноўку арт-аб'ектаў у гарадскім асяроддзі (парках, плошчах, адкрытых прасторах) з тэматычнай прывязкай да месца ўстаноўкі, выкананых у выглядзе скульптурнай кампазіцыі або малой архітэктурнай формы.

Прыклады такіх слоў - Каханне, Нябёсы, Маці, Запавет, Мова і інш. - якія нясуць у сабе выключна пазітыўнае пазіцыянаванне менталітэту беларускага народа, яго духоўнай спадчыны. Асобнай задачай для праекта з’яўляецца развіццё турыстычнага патэнцыялу сталіцы і ўсёй Рэспублікі.

Да распрацоўкі арт-аб'ектаў далучыліся беларускія мастакі і дызайнеры, члены творчых саюзаў Рэспублікі Беларусь, якія працуюць у сумежных тэхніках і жанрах, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў мастацкага профілю, а таксама студэнты, з ліку найлепшых, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і кафедры «Дызайну архітэктурнага асяроддзя» архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

Аўтарам скульптурнай кампазіцыі «Белы птах» выступіў вядомы беларускі мастак-скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў, Валерый Малахаў.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Усе навіны →
Усе навіны

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт2

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах65

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій2

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць