Улады брытанскага горада Солсберы раскрытыкавалі ідэю расійскага дзяржаўнага тэлеканала RT, які рассылае шакаладную мадэль сабора горада ў якасці навагодняга падарунка, паведамляе ВВС.

У RT заявілі, што ядомы падарунак адлюстроўвае «адну з найвялікшых гісторый года» і таму яго адправілі шматлікім атрымальнікам у галіне мас-медыя і не толькі.

«Гэта дзіўныя паводзіны, але гэтага варта было чакаць», — сказаў дэпутат парламента з Солсберы Джон Глен.

Фатаграфію шакаладнай мадэлі сабора, упрыгожанай стужкамі з лагатыпам RT, распаўсюдзіў у Twitter расійскі тэлеканал «Дождь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0