29.12.2018 / 13:39

Лукашэнка — Пуціну: Мы сур'ёзна пагаворым пра далейшае суіснаванне ў гэтым цяжкім, тленным свеце 24

Мінск гатовы актывізаваць дзейнасць працоўнай групы па пытаннях расійска-беларускіх адносін пасля калядных святаў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на перамовах у Крамлі з Уладзімірам Пуціным, паведамляе ТАСС.

Фота: kremlin.ru.

«Мы ніколі адзін аднаму надакучыць не зможам, таму што ёсць пытанні, якія трэба абмяркоўваць, гэта наша праца. Мы ў мінулы раз дамовіліся, што мы сур'ёзна пагаворым пра далейшае наша суіснаванне ў гэтым цяжкім, тленным свеце, нікуды ад гэтага не сысці і не дзецца, таму што многія праблемы трэба вырашаць», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што беларускі бок працаваў над узгадненнем працоўнай групы, над пытаннямі, якія бакі павінны разгледзець для пераадолення перашкод, «якія стаяць на шляху нашай інтэграцыі».

«Мы такую ​​групу сфармавалі, такім жа чынам, як і вы, па складзе і кіраўніцтве. Думаю, што пасля калядных святаў мы гатовыя, як і расіяне, працаваць, тым больш, што ўсе пытанні прапісаныя ў Саюзным дагаворы, мы іх пералічвалі ў мінулы раз. І добра, што мы нарэшце падышлі да вырашэння гэтых пытанняў», — заявіў кіраўнік Беларусі.

8
фелікс / Адказаць
29.12.2018 / 14:01
Камісія, каб выклікаць "школьніка" на дыван перыядычна. Напэўна так - "Ну раскажи, Александр Григорьевич, сколько за этот квартал сведомых осудил, сколько беларуских бизнесменов закрыл, сколько глупых указов написал ? Один ? А за что мы тебе тогда .... дешёвую нефть поставляем и ад свидомитов защищаем ? Президентство надоело ?".
4
Guliver / Адказаць
29.12.2018 / 14:13
Про тленный мир уже заговорил. К чему бы это?
2
фелікс / Адказаць
29.12.2018 / 14:28
Guliver, "рубі бабло, пакуль у крэсле".
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру