У Крамлі адказалі на пытанне, ці ёсць у Масквы планы па ўз'яднанні з Беларуссю. Бакі, як расказаў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, зараз «рухаюцца насустрач адзін аднаму, а не ў адзін бок», перадае карэспандэнт РБК.
Існуе дагавор 1999 года «Аб стварэнні Саюзнай дзяржавы», нагадаў афіцыйны прадстаўнік Крамля. Згодна з гэтай дамовай, Расія і Беларусь ствараюць «наддзяржаўную структуру з паэтапна арганізаванай адзінай палітычнай, эканамічнай, вайсковай, мытнай, валютнай, юрыдычнай, гуманітарнай і культурнай прасторай».
Таму гаворка ў гэтым выпадку пра далучэнне не ідзе, падкрэсліў Пяскоў.