29.12.2018 / 16:16

Беларуская кампанія распрацавала CRM-сістэму для Дзеда Мароза 1

Беларускаму Дзеду Марозу ў пераднавагодні тыдзень прыходзіць каля 2 тысяч лістоў штодня.

У адрозненне ад Святога Мікалая, у беларускага Дзеда Мароза няма эльфаў-памочнікаў, а амаль ўсе лісты прыходзіцца разбіраць ўручную. Звычайна на прачытанне аднаго ліста патрабуецца каля 3 хвілін, яшчэ 10 — на складанне адказу. Каб апрацаваць такі аб'ём карэспандэнцыі, спатрэбіцца каля 3033 гадзін, што раўназначна 380 рабочым дням па 8 гадзін кожны. А паколькі трэба ўкласціся ў тыдзень, то Дзеду Марозу мусіць мець 54 памочнікі.

Паскорыць працэс можа ўласная CRM-сістэма, якую змадэлявалі ў беларускай кампаніі «Бітрыкс24». Да рашэння жартоўнай задачы эксперты падышлі максімальна сур'ёзна.

«Мы змадэлявалі рэальныя магчымасці сэрвісу для аўтаматызацыі працы Дзеда Мароза, — распавядаюць у «Бітрыкс24». — У выніку прыйшлі да таго, што пры наяўнасці CRM-сістэмы замест 54 памочнікаў можа хапіць 5-7, што будуць дапамагаць разбіраць ўваходныя заяўкі і адказваць на тэлефанаванні».

Усе ўваходныя заяўкі для Дзеда Мароза будуць збірацца з розных каналаў: электронныя лісты, паведамленні ў сацсетках, формы на сайце, месенджары, тэлефонныя званкі. У рэжыме рэальнага часу яны аўтаматычна будуць трапляць да вольнага аператара. Акрамя гэтага, у сістэме прадугледжаныя аўтаматычныя адказы праз электронную рассылку ды шаблоны лістоў, а таксама чат-бот у месенджарах.

Настройка аўтаматычнага адказу на ўваходныя паведамленні і лісты дапаможа Дзеду Марозу скараціць сотні чалавека-гадзін. Так, на стварэнне крэатыўнай персаналізаванай рассылкі сыдзе 2—3 гадзіны. Затое кожны, хто дашле электронны ліст, атрымае адказ і віншаванне. Таксама Дзед Мароз зможа падрыхтаваць шаблон, які скароціць час адказу з 10 да 2 хвілін.

1
AlesGut / Адказаць
29.12.2018 / 16:43
Дзе спасылка якая ці што, па якой можна паглядзець і адзначыць, што Бітрыксаўцы насамрэч тамака стварылі?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру