Беларускі паўабаронца «Барселоны» ў інтэрвію газеце «Спорт‑Экспресс» пракаментаваў вынік «класіко» з «Рэалам».

Нагадаем, што каталонцы выйгралі з лікам 2:0.

Глеб выйшаў на 88‑ хвіліне, але паспеў паўдзельнічаць у другой галявой атацы «Барсы». Менавіта беларус падхапіў мяч на сваёй палове поля і выразаў дыяганальны пас на Ц’еры Анры, які, у сваю чаргу, аддаў пас на Ліянэля Мэсі — 2:0.

Які самы яркі ўспамін застаўся ад класіко?

АГ: Тое, што мы перамаглі! А яшчэ атмасфера на стадыёне: народ, спяваў, крычаў, выдатна нас падтрымліваў. Да таго ж на трыбунах было багата знанага футбольнага люду. Наогул, калі на стадыёне больш за 100 тыс., гэта ўражвае. Мне спадабалася.

***

Наступны матч «Барселона» правядзе 21 снежня ў гасцях супраць «Вільярэала», а потым у чэмпіянаце Гішпаніі — калядныя вакацыі, да 4 студзеня.

«Барса» лідзіруе ў чэмпіянаце, маючы 38 балаў. У «Валенсіі» і «Севільі» — па 30 пунктаў, у «Вільярэала» — 29, у мадрыдскага «Атлетыка» — 27. «Рэал» займае шосты радок (26 балаў).

«Барса» паўтарыла рэкорд 2004/2005 г. калі пасля 15 матчаў адрыў ад «Рэала» складаў 12 пунктаў. У тым сезоне клуб стаў чэмпіёнам

***

У пятніцу вызначыца супернік «Барсы» па 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў.

Каталонцам могуць трапіцца «Чэлсі», «Інтэр», «Ліён» і «Арсенал».

Глядзець:
Поўны тэкст інтэрвію з А. Глебам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?