У Гомелі цана кінатэатра «Юбілейны», які рэалізуецца з электронных таргоў, паднялася больш чым у 1,7 тысячы разоў у параўнанні з пачатковай цаной 147 рублёў.

Будынак кінатэатра агульнай плошчай больш за 3 тысячы квадратных метраў з усімі інжынернымі камунікацыямі прапаноўваўся раней з аўкцыёну 10 разоў. Двухпавярховы кінатэатр тыпавой канструкцыі быў адкрыты ў 1979 годзе, працаваў да канца 2011-га. Пачатковая цана лота на электронных таргах сёння складала 147 рублёў. У выніку яго прадалі за 250,2 тысячы рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0