Першая група амерыканскіх вайскоўцаў пакінула тэрыторыю Сірыі пасля рашэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра вывад войскаў з краіны, паведамляе турэцкае інфармацыйнае агенцтва Anadolu.

Не менш за 50 вайсковых пакінулі Сірыю 28 снежня, адправіўшыся ў бок Ірака на браняваных аўтамабілях. Перад гэтым яны разгрузілі склад са зброяй і боепрыпасамі, які знаходзіўся ў правінцыі Хасека. Паводле інфармацыі агенцтва, на складзе плошчай 400 квадратных метраў захоўвалася ваеннае абсталяванне, якое пастаўляецца амерыканцамі курдскім «Атрадам народнай самаабароны» (YPG). Таксама паведамляецца, што ўсяго на тэрыторыі Сірыі размяшчалася 18 вайсковых аб'ектаў арміі ЗША.

Раней паведамлялася, што ў Пентагоне збіраюцца прапанаваць Трампу пакінуць амерыканскае ўзбраенне курдам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0