Дыега Марадона, галоўны трэнер «Дарадас» з другога мексіканскага дывізіёна, да гэтага часу не з'явіўся ў камандзе, паведамляе sports.ru.

Аргенцінец павінен быў прыступіць да перадсезоннай працы 26 снежня.

Цяпер трэніровачным працэсам «Дарадас» кіруе спецыяліст па фізпадрыхтоўцы.

Мяркуецца, што Марадона незадаволены тым, што ніхто з клуба не вядзе перамоў з яго асістэнтам Луісам Ісласам пра новы кантракт.

Акрамя таго, Марадону не задавальняе сітуацыя з адсутнасцю трансфераў. Яго кантракт з «Дарадас» разлічаны да чэрвеня 2019 года.

У маі Марадона заняў пасаду старшыні праўлення брэсцкага «Дынама», а ў верасні — узначаліў «Дарадас».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0