Магілёўская рэгіянальная газета вырашыла далучыцца да тэмы атрымання Украінай томаса аб аўтакефаліі. «Вечерний Могилев» у апошнім нумары за 27 снежня апублікаваў матэрыял з падрубрыкай «Страшнае прароцтва пра Украіну».

Згодна з пазіцыяй рэдакцыі, суседняя дзяржава «пасля аўтакефаліі пацерпіць больш за ўсіх народаў на Зямлі». У якасці аўтарытэтнага прарока «ВМ» абраў выказванні старца Мікалая Трубіна:

«На Украіне будзе аўтакефалія, і хоць на 5 хвілін, але па ўсёй Украіне будзе каталіцтва. Калі Украіна прыме аўтакефалію, прарве Кіеўскую дамбу і будуць плаваць па Кіеве караблі. І за тое, што Украіна адступіць ад веры, яна пацерпіць больш за ўсіх народаў на Зямлі», — цытуе Трубіна «ВМ».

У якасці доказу слоў старца газета надрукавала матэрыял «Рэальная сітуацыя на кіеўскай ГЭС выклікае трывогу». У ім кіраўнік нейкай міжнароднай групы навукоўцаў па прагназаванні наступстваў катастроф Васіль Крэда заявіў, што «Кіеўскі вадаём з'яўляецца найнебяспечным месцам на планеце». На думку Крэда, калі плаціну прарве, то загіне 15 мільёнаў чалавек і будзе знішчана 27 гарадоў.

«На ўсю Украіну хлыне радыёактыўнае цунамі з Кіеўскага мора», — так «Вячэрні Магілёў» рэзюмаваў вынік адколу Украінскай праваслаўнай царквы ад Рускай.

Навіна пра жудасную сітуацыю на Кіеўскай ГЭС са спасылкай на Васіля Крэда расійскае выданне Лента.ру апублікавала яшчэ ў 2006 годзе. Праўда, рэдакцыя «ВМ» пра гэта ўмаўчала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?