29.12.2018 / 19:54

Расія прапануе жыхарам былога СССР расійскае грамадзянства і гектар зямлі на Далёкім Усходзе 24

Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які дае права атрымаць у бязвыплатнае карыстанне зямельны ўчастак на Далёкім Усходзе замежнікам. Прэтэндаваць на зямельныя ўчасткі змогуць удзельнікі дзяржаўнай праграмы па аказанні садзейнічання добраахвотнаму перасяленню ў Расію суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, у першую чаргу з краін былога СССР, у тым ліку Беларусі.

Адпаведны закон падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Згодна з дакументам участак можа перайсці ва ўласнасць ўдзельніку дзяржаўнай праграмы пасля атрымання грамадзянства Расіі.

Згодна з законам аб «далёкаўсходнім гектары» кожны грамадзянін Расіі можа адзін раз атрымаць у бязвыплатнае карыстанне зямельны ўчастак на Далёкім Усходзе. Плошча ўчастка не можа перавышаць 1 гектар на чалавека.

8
Andrejka / Адказаць
29.12.2018 / 19:59
Выдатная прапанова для вас, мясцовыя ватнічкі!
7
Белачупакабра / Адказаць
29.12.2018 / 20:02
А двух руских рабов?
6
Грязный Гарри / Адказаць
29.12.2018 / 20:19
Ага.а потом сразу гарантированные полтора метра в глубину и полметра в ширину...Спасибо.Вова...))
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру