Служба замежнай выведкі Нямеччыны BND на працягу некалькіх гадоў выкарыстоўвала былога дарадцу мінабароны Эстоніі Германа Сіма, які працаваў на расейскую выведку,у якасці свайго агента, сцвярджае нямецкі часопіс Der Spiegel.

Сім даваў BND звесткі пра дзейнасць расейскай выведкі ў краінах Балтыі, і немцы шчодра яму плацілі, піша Der Spiegel.

«Пакуль незразумела, ці даваў Сім хлуслівыя звесткі на загад расейцаў, ці проста хацеў атрымаць двайную ўзнагароду»,
— цытуе артыкул у нямецкім часопісе Postimees.

Сустрэчы Сіма з сувязным BND звычайна адбываліся ў буйных гарадох Заходняй Еўропы. Паводле звестак часопіса, BND спыніла супрацоўніцтва з Сімам незадоўга да ўступлення Эстоніі ў Еўразвяз у 2004 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?