29.12.2018 / 20:48

Лукашэнка і Пуцін размаўлялі 3,5 гадзіны, але да журналістаў не выйшлі 11

Перамовы за зачыненымі дзвярыма лідараў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі працягваліся 3,5 гадзіны. Гэта ўсё, што вядома пра вынікі сустрэчы. Раней Крэмль аб'явіў, што прэс-канферэнцыі пасля перамоў не будзе.

Другая за тыдзень сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі доўжылася 3,5 гадзіны.

Пра вынікі перамоў бакі не паведамілі. Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што сумесная прэс-канферэнцыя лідараў па заканчэнні сустрэчы не запланавана. Адразу ж пасля сустрэчы з Лукашэнкам Пуцін адправіўся на Красную плошчу, дзе ўзяў удзел у таварыскім хакейным матчы. Пуцін заявіў, што прапаноўваў згуляць там і Аляксандру Лукашэнку, але той адмовіўся і накіраваўся ў Мінск.

8
vladanis / Адказаць
29.12.2018 / 20:57
Значит сообщать не о чём, чувствую пошли последние эпизоды сериала "братская любовь в одной коммунальной квартире" - дальше развод, разъезд в отдельные квартиры, создание новых семей.....
5
Ёпрст / Адказаць
29.12.2018 / 21:23
Калі Рыгоравіч паслаў крошку Цахеса у падарожжа, дык гэта добра!
8
Карсынскi / Адказаць
29.12.2018 / 21:43
vladanis, памыляецесь, на жаль. Хутчэй за усе разышлiся у кошце.Крэмль выкарыстае спрыяльную для сябе сiтуацыю i абавязкова даб'e Яе. Беларусь на сення безабаронная. Знiшчана усе ад нацыянальнай самабытнасцi да эканамiчнай незалежнасцi, прыняты жорсткiя заканадаучыя акты для удушэння iншадумства i смi. Уладар застауся сам на сам.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру