Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант у эфіры вячэрняга шоу «Макаёнка, 9» на тэлеканале «Беларусь 1» распавяла пра асаблівасці падрыхтоўкі навагодняга звароту кіраўніка дзяржавы. Эйсмант сказала, што зварот Лукашэнкі яшчэ не запісаны.

«Для мяне асабіста запіс навагодняга звароту прэзідэнта — гэта, напэўна, адно з самых складаных мерапрыемстваў у годзе, вельмі адказнае. Вы разумееце — ахоп стоадсоткавы, увага краіны стоадсоткавая, таму адказнасць велізарная», — падкрэсліла Наталля Эйсмант.

Паводле яе слоў, станам на 29 снежня навагодні зварот Лукашэнкі не запісаны, праца над ім яшчэ працягваецца. Плануецца, што ён будзе запісвацца 30 снежня.

«Мы ў адміністрацыі прэзідэнта нашай рабочай групай перапісвалі яго ўжо, напэўна, разоў пяць. На гэты момант ён знаходзіцца ў кіраўніка дзяржавы. Кіраўнік дзяржавы, безумоўна, яго таксама глыбока аналізуе», — заўважыла прэс-сакратарка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0