Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін распавёў, што прапаноўваў Аляксандру Лукашэнку згуляць у хакей пасля 3,5-гадзінных перамоў з ім. Пуцін адзначыў, што адмову Лукашэнкі «можна зразумець».

Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад прапановы Уладзіміра Пуціна згуляць у хакей на Краснай плошчы ў таварыскім матчы «Начной лігі». Паводле слоў прэзідэнта Расіі, Лукашэнка спаслаўся на тэрміновыя справы ў Мінску. Прапанова была зроблена падчас 3,5-гадзінных перамоў лідараў дзвюх краін, пра вынікі якіх бакі паведамляць не сталі.

«Аляксандру Рыгоравічу я прапаноўваў, дарэчы. Я яму сказаў, што мы сёння гуляем, прапанаваў яму застацца. Зразумець яго можна. Хутка Новы год. Ён сказаў, што яму трэба быць дома ў Мінску, там шмат пытанняў, бягучых спраў. Перад Новым годам іх заўсёды вельмі шмат», — сказаў Пуцін у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24».

«Мы з ім дамовіліся, што ўбачымся і згуляем разам і на лыжах пакатаемся», — дадаў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0