29.12.2018 / 23:53

Макей: Калі паўстане пагроза, мы павінны быць гатовыя даць адпор агрэсару 21

Фота Волі Афіцэравай

Пра гэта кіраўнік МЗС Беларусі заявіў у інтэрв'ю японскай тэлерадыёкампаніі NHК. Тэкст змешчаны на сайце Міністэрства замежных спраў.

«Сёння мы не лічым, што нехта з ваенна-палітычных гульцоў прадстаўляе прамую пагрозу для нашай бяспекі. Цяпер складана сабе ўявіць, што нехта б адважыўся напасці на Беларусь, як гэта было ў мінулым стагоддзі, калі мы страцілі ў Другой сусветнай вайне адну траціну свайго насельніцтва. Але мы не можам абыякава праходзіць міма фактаў, якія ляжаць на паверхні», — мяркуе У. Макей.

«Мы бачым, што цяпер адбываецца ў суседніх з намі краінах, якія ўваходзяць у блок НАТА. Размяшчаюцца новыя вайсковыя базы, адбываецца пашырэнне блоку НАТА на Усход, гэтыя базы размяшчаюцца непасрэдна каля нашых межаў. Мы бачым, што ў Польшчы, краінах Балтыі, іншых краінах раздаюцца нейкія новыя заявы аб тым, каб дадаткова размясціць амерыканскі ваенны кантынгент, некаторыя краіны нават гатовыя заплаціць за гэта.

Ведаеце, уся гісторыя кажа пра тое, што порах заўсёды трэба трымаць сухім. Мы ўзялі ўрокі з гэтай гісторыі, якая для нашага народа часцяком была трагічнай. Мы зыходзім тут з разумнай мэтазгоднасці — забеспячэнне належнай абараназдольнасці дзяржавы, належнага ўзроўню падрыхтоўкі нашых узброеных сілаў. У выпадку, калі ўзнікне нейкая прамая пагроза для бяспекі нашай краіны, мы павінны быць гатовыя даць адпор агрэсару, як гэта прынята казаць.

Фота МЗС

Пракаментаваў міністр і нядаўна ўзніклыя спрэчкі з Расіяй.

«Да нашага вялікага шкадавання, часам у нашых адносінах з'яўляюцца моманты, звязаныя, я б сказаў, з павярхоўнай штучнай бухгалтэрыяй, калі падлічваецца, хто і колькі паклаў на шалі ў той ці іншай сферы супрацоўніцтва і хто каму павінен. Мы зыходзім з таго, што мы — брацкія дружалюбныя дзяржавы i, працуючы ў рамках і Саюзнай дзяржавы, і Еўразійскага эканамічнага саюза, павінны імкнуцца да стварэння ў ЕАЭС адзінай эканамічнай прасторы, якая дазволіла б забяспечыць свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы», — мяркуе ён.

Пры гэтым кіраўнік МЗС заклікаў, «не рабіць з гэтага трагедыю», бо ўсе гэтыя пытанні ўзнікалі і раней, але вырашаліся шляхам дыялогу.

Па словах Макея, эканомікі Беларусі і Расіі цесна пераплецены, таму краінам трэба ісці далей па шляху стварэння адзінай прамысловай, адзінай сельскагаспадарчай палітыкі.

«Кажучы пра тое, што мы сапраўды з'яўляемся цеснымі саюзнікамі з Расіяй, я, тым не менш, хацеў бы падкрэсліць, што Беларусь, як любая незалежная дзяржава, імкнецца праводзіць і праводзіць знешнюю палітыку, гандлёва-эканамічную палітыку зыходзячы з абсалютна ўласных нацыянальных інтарэсаў. Мы зыходзім у нашай палітыцы з таго, што неабходна нашай краіне, што важна для нашага народа. Зразумела, што мы цесна ўзаемазвязаны, але, тым не менш, Беларусь, як незалежная, суверэнная дзяржава, заўсёды імкнулася праводзіць і будзе праводзіць абсалютна незалежную знешнюю палітыку, якая накіравана на карысць народа», - падкрэсліў Макей.

81
Serg / Адказаць
29.12.2018 / 23:59
МИД -### базари базарить!!!!! Терки тереть!!! Вся класс!!!!!
38
Адыкватник) / Адказаць
30.12.2018 / 00:12
Стратегия МИДа.
натауцы у кальцо узялии))) не здадимсу ! 
и у Расею не пойдем!
але ж таргавать хочым з усими)
3
LitvinM / Адказаць
30.12.2018 / 00:37
Паслухай, таварыш міністар, вы дагулялісь. Дакладней дагуляўся Лукашенка і вы разам зь ім. Вы падышлі да тупіка. Вы канчаткова губляеце шанцы быць самастойнай краінай і разам з намі губляеце тое, што не вамі дадзена, а самім Богам. Дэ-факта - мы расейская тэрыторыя, засталось толькі стаць ей дэ-юрэ Чаго і дамагаецца мяккай сілай - пакуль што - Пуцькін. Час у яго есьць - прынамсі 2 гады. Далей будзе размова больш жорсткая. І што пры гэтым робіце вы - рэжым? Так нічога. Як былі вы зацікаўлены толькі ў адным - улада, так і засталісь. Беларусь вам не патрэбна, вы папросту не разумееце - навошта яна. Вы яе разглядаеце выключна яу тэрыторыю для ўлады Лукашенка, ня болей. Але хай бы так, аднак і тут вы прайгралі. Вы захраслі ў бандыцкіх стасунках з куды больш дасьведчанымі крымінальнікамі з Крамля, якія спакойна і павольна вас абыгралі і прыставілі заточку да печані і ласкава, але настойліва, папрасілі выканаць ІХ ВОЛЮ. І вы яе выканаеце, бо вы нікчэмнікі, вы людзі, якія прыйшлі на Беларусь, каб яе загубіць
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру