12 снежня ў Берліне адбылося ўручэнне прэміі Фонда імя Ф. Эберта старшыні ГА «БАЖ» Жанне Літвіной.

Цырымонія праходзіла ў будынку Фонда Эберта — пасля прэсавай канферэнцыі і «круглага стала» па праблемах свабоды слова ў Беларусі. На ўручэнні прысутнічалі былыя амбасадары АБСЕ ў Мінску, прамаўляў прэм’ер‑міністр федэральнай зямлі Брандэнбург Маціас Плацэк. Узнагароду Жанне Літвіной уручыла кіраўніца Фонда Эберта Анке Фукс.

Выступоўцы адзначалі, што гэтая прэмія — не толькі прызнанне заслуг Жанны Літвіной і Беларускай асацыяцыі журналістаў у змаганні за свабоду слова, але і знак увагі Еўропы да праблем беларускіх СМІ.

Прэмія Фонда Эберта ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 1994 годзе і ўручаецца людзям і арганізацыям, якія маюць асаблівыя заслугі ў розных накірунках абароны правоў чалавека.

У папярэднія гады яе атрымлівалі дзеячы і арганізацыі з Польшчы, Нігерыі, Алжыру, Індыі, Руанды, Таіланду, Чылі, Перу, Казахстану і іншых краін.

baj.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0