Цягнікі метро ў навагоднюю ноч будуць хадзіць да 4.00 з інтэрвалам 6 хвілін, паведамілі БЕЛТА ў Мінскім метрапалітэне.

Станцыі метро «Кастрычніцкая», «Няміга», «Фрунзенская», «Купалаўская» (уваход з боку праспекта Незалежнасці праз станцыю «Кастрычніцкая») закрыюцца для пасажыраў у 4.15. Вестыбюль станцыі «Купалаўская» з боку вуліцы К.Маркса 31 снежня не будзе прымаць пасажыраў з 21.00, усе астатнія станцыі закрыюцца 1 студзеня ў 4.00.

Што да 30 і 31 снежня, 1 студзеня, то цягнікі будуць хадзіць па графіку нядзельных дзён.

Мінскі метрапалітэн рэкамендуе ў сувязі з правядзеннем культурна-масавых мерапрыемстваў загадзя набываць жэтоны і праязныя квіткі, а таксама выкарыстоўваць бескантактавы спосаб аплаты праезду з дапамогай банкаўскіх карт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0