30.12.2018 / 09:35

У Відзах легкавік збіў насмерць пешахода

Трагедыя адбылася 29 снежня ў 19.55. Кіроўца 1955 года нараджэння на аўтамабілі «Фальксваген Пасат», які рухаўся па вул. Леніна ў Відзах (Браслаўсакі раён), наехаў на 50-гадовую жанчыну, што ішла ў тым жа кірунку.

У выніку ДТЗ пешаход атрымала сур'ёзныя траўмы і пазней памерла ў рэанімацыі Браслаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, піша БелТА.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру