30.12.2018 / 12:39

Кім Чэн Ын напісаў ліст лідару Паўднёвай Карэі

Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын напісаў ліст свайму паўднёвакарэйскаму калегу Мун Чжэ Іну.

У ім кіраўнік Паўднёвай Карэі прапанаваў у наступным годзе праводзіць больш сумесных самітаў. Такім чынам Кім Чэн Ын выказаў спадзяванне хутчэй дасягнуць мэты па дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. Пра гэта са спасылкай на заяву адміністрацыі Мун Чжэ Іна паведамляе агенцтва Yonhap.

Мун Чжэ Іна лідар КНДР, па яго дадзеных, таксама заклікаў працягваць іх сумесныя намаганні «па стварэнні і захаванні міру і працвітання» у рэгіёне. «Лідары дзвюх Карэй сёлета распачалі практычныя меры, каб пераадолець даўнюю канфрантацыю паміж краінамі і пазбавіць нашу (карэйскую) нацыю ад ваеннай напружанасці і ваенных боязі», - працытаваў паўночнакарэйскага лідара на брыфінгу прадстаўнік адміністрацыі Сеула Кім Юі-Кеом.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру