30.12.2018 / 13:57

Генпракурор Украіны: Кола падазраваных у забойстве Шарамета звузілася. З некалькі тысяч да некалькі сотняў 3

«Нітачка», пра якую заяўляў генпракурор Юрый Луцэнка, прывяла да значнага звужэння кола падазраваных у выкананні забойства ўлетку 2016 года журналіста Паўла Шарамета,  піша Украінская праўда.

Пра гэта заявіў генеральны пракурор Украіны Юрый Луцэнка ў эфіры «5 канала».

«Кола падазраваных у выкананні вельмі сур'ёзна звузілася», - адказаў пракурор на пытанне аб «нітачцы» па справе забойства Шарамета, пра якую заяўлялася раней.

«З некалькіх тысяч да некалькіх сотняў», - адказаў ён на ўдакладняючае пытанне.

Пры гэтым Луцэнка паведаміў, што гаворка ідзе не пра заказчыкаў, а пра выканаўцаў.

2
Ляксандра / Адказаць
30.12.2018 / 15:29
Лет через 10 так,смотришь,и до нескольких десятков дойдёт.Это же надо так стараться ничего не делать,чтобы показать,будто что-то делают.
0
Котіс / Адказаць
30.12.2018 / 20:20
Ляксандра, а праз 100 год знойдуць таго адзінага. На жаль спецслужбы Украіны ня могуць яшчэ дзейнічаць як брытанцы. А там таксама ж нейкія Чепіга з Мішкіным засвяціліся. 
1
Чеснок / Адказаць
30.12.2018 / 20:34
Как раз к выборам Путина найдут виноватого :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру