30.12.2018 / 15:29

Што напісаў Лукашэнка ў віншаванні Пуціну з Новым годам 12

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з Новым годам і Калядамі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

«У наступным годзе мы адзначаем знамянальную дату - дваццацігоддзе з дня падпісання Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя прайшлі няпросты шлях, але сёння з упэўненасцю можна казаць аб тым, што саюз двух народаў адбыўся», - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што далейшая карпатлівая праца па захаванні нацыянальных інтарэсаў дзвюх краін у рамках Саюзнай дзяржавы, заснаваная на глыбокім даверы і павазе, надасць сур'ёзны імпульс развіццю ўсяго спектра двухбаковых адносін.

«Воля беларусаў і расіян да яднання, як і раней, будзе служыць трывалай падставай для інтэграцыйнага будаўніцтва, шматпланавага супрацоўніцтва і фарміравання агульнай найноўшай гісторыі», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

1
Туш / Адказаць
30.12.2018 / 15:46
Пустое.
16
LitvinM / Адказаць
30.12.2018 / 15:52
Бывай Беларусь, з табой было прыемна і добра, нават не зважаючы на нязручнасьці. Але ж так здарылась па воле Госпада - да ўлады прыйшоў чалавек, галоўнай задачай якога было забіць цябе канчаткова
3
Guliver / Адказаць
30.12.2018 / 16:05
Воля беларусаў і расіян да яднання,
Про какую волю белорусов к объедененинию с Россией он несёт? Каждый год эти опросы проводят. В рамках добрососедских отношений, да, белорусы ЗА. Но только в своей независимой стране. За объеденение с Россией большинство белорусов против. Как всегда решает за всех белорусов. Выдаёт свои желание за желание всего народа. Пусть заодно расскажет, какая воля у белорусов служить в Заполярье, в Забайкалье, в Закавказье... А ведь всё к этому идёт.

Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру