30.12.2018 / 15:54

«Белнафтахім» анансаваў першае за доўгі час зніжэнне цаны на паліва на адну-дзве капейкі 9

«Белнафтахім» унёс прапановы па зніжэнні цэн на маторнае паліва на ўнутраным рынку. Пра гэта заявіў сёння старшыня канцэрна Андрэй Рыбакоў у ходзе наведвання ААТ «Нафтан», паведаміў канал «Беларусь-1»

«Калі фактычны кошт бараля нафты ў студзені 2019 года будзе захоўвацца ў дыяпазоне $ 52—55, разглядаецца зніжэнне кошту на адну капейку для дызельнага паліва і на дзве капейкі для бензіну. Таксама прадугледжваецца святочная зніжкавая кампанія», — адзначыў Андрэй Рыбакоў.

У 2018 годзе цэны на паліва мяняліся 27 разоў. Увесь час у бок павышэння. 

Калі цэны на паліва знізяцца, гэта будзе першы такі выпадак ад 2011 года.

2
Дед Мороз / Адказаць
30.12.2018 / 16:02
А если будет меньше чем 50?
3
Белар / Адказаць
30.12.2018 / 17:04
Громкий пук в воду
3
Матёрый / Адказаць
30.12.2018 / 17:08
Зарплата у генерального и главбуха доже на одну капеньку снизилась?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру