30.12.2018 / 17:34

Самая высокааплатная мадэль у свеце апублікавала вельмі арыгінальнае ФОТА з зімовага адпачынку 8

Кендал Джэнэр сустракае Новы год на амерыканскім гарналыжным курорце Аспен. На радасць сваім падпісчыкам 23-гадовая мадэль і тэлезорка апублікавала арыгінальную фатаграфію з адпачынку.

Фота з інстаграма Кендал Джэнер

На здымку Кендал пазіруе ў гурбе снегу на фоне заснежаных ёлак у лыжных ботах, вушанцы, цёмных акулярах і маленечкім ружовым бікіні з кубкам нейкага напою ў руцэ.

— Вельмі [мякка кажучы — НН] халодна! - падпісала яна фота.

У Аспен сабралася амаль уся радня Кендал: зводная сястра Кім Кардаш'ян з мужам Канье Уэстам і трыма дзецьмі, Кортні Кардаш'ян з дзецьмі і былым мужам Скотам Дзісікам і яго цяперашняй сяброўкай Сафіяй Рычы, а таксама Хлое Кардаш'ян з дачкой.

6
хамса / Адказаць
30.12.2018 / 17:50
даўно і далёка не арыгінальна.. на ўсіх гарналыжных курортах.. не выключаючы  і нашыя
вось паглядзіце не ютубе куды больш арыгінальна і неверагодна пазітыўна - 'Ski and Snowboard Extreme горные лыжи и ню экстрим'
2
Ян Севярын Бакей / Адказаць
30.12.2018 / 18:37
дык і я так магу.
 нават без шапкі...
 і без топіка...
 і без акуляраў з чаравікамі...
 Вось толькі за ўсё жыцьцё не зарабіць мне той сумы, што яна за гэтую адну фотку ўзяла...
1
Базыль / Адказаць
30.12.2018 / 18:55
Развітанне з нашчадкамі
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру