31.12.2018 / 15:08

Наста і Зміцер Дашкевічы чакаюць трэцяе дзіця 30

Старэйшыя дзеці Дашкевічаў, фота са старонкі Дашкевіча ў фэйсбуку.

Наста і Зміцер Дашкевічы чакаюць трэцяе дзіця. Пра гэта Зміцер паведаміў у сваім навагоднім звароце, які ён змясціў у сябе ў фэйсбуку.

«Адкрыццё года — чалавек, якога носіць пад сэрцам каханая мая жоначка, — напісаў Зміцер Дашкевіч. — Паводле папярэдніх дадзеных, гэта дзяўчынка, і мы з Давыдам, пакуль што, у трымценні ад думкі: як нам быць з трымя паненкамі ў адной хаце. Інфармацыя сакрэтная, але чакаем ад вас падтрымкі і, хто мае досвед, рэкамендацый», — піша Дашкевіч у поўным гумару тэксце.

Сярод іншага ён адзначае, што «Развод(ка) года — Аляксандр І і ягоныя 4 мяхі бульбы, якімі ён разлічыўся са зводным сваім братам за смактаную цэлы год нафту».

Прадпрымальнікі і грамадскія лідары Дашкевічы гадуюць Мару, якой 4 гады і 6 месяцаў, і Давыда, якому два гады і 10 месяцаў. Іх фірма па вырабе мэблі «Цесляры» была адным з галоўных фундатараў канцэрта на 100-годдзе БНР і вырабіла 70 крыжоў для мемарыялу ў Курапатах.

«Дзякуй Госпаду за гэты дзівосны, поўны выпрабаванняў і перамог 2018 год! Няхай 2019-ты будзе яшчэ прыгажэйшым і слаўнейшым», — піша Дашкевіч.

СГ

117
Гопнiк з Малiнаукi / Адказаць
31.12.2018 / 15:20
И получат от государства с которым сражаются: материнский капитал, статус многодетной семьи и очередь на льготную квартиру в каменной горке...или откажутся!?
92
хамса / Адказаць
31.12.2018 / 15:21
>як нам быць з трымя паненкамі ў адной хаце.
як быць- як быць.. больш працаваць на кабак (вой, закрэслена) пад кабаком і адпаведна менш займацца сэксам.. будзе нараджацца шчэ больш паненах)
бо даўно ж вядома - хто шмат кахаецца (а гэта тлумачыцца ўпаўне сабе навукай, а не нейкімі там бабкамі, багамі і т.п.)), у таго нараджаюцца хлопчыкі)
п.с. хто не ведае, той хай адкладзе на хвіліночку ў бок біблію і хоць трошачкі пагугліць))
8
Святлана / Адказаць
31.12.2018 / 15:41
Гадуйцеся здаровенькімі і шчаслівенькімі! Дабрабату Вашай сям'і ў надыходзячым годзе і здзяйснення жаданняў
Паказаць усе каментары/ 30 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру